Аб кампаніі
Сёння ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» – гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое выпускае:
• спірт рэктыфікаваны з харчовай сыравіны «Белальфа»
• спірт рэктыфікаваны з харчовай сыравіны «Люкс»
• спірт рэктыфікаваны з харчовай сыравіны вышэйшай ачысткі гарэлкі і гарэлкі асаблівыя, лікёра-гарэлачныя вырабы (бальзамы, настойкі горкія, джын)
У склад прадпрыемства ўваходзяць наступныя вытворчыя ўчасткі: Вытворчы ўчастак па вытворчасці спірту этылавага рэктыфікаванага знаходзіцца на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
З красавіка 1987 года АСП ``Касцюковіцкі спіртзавод`` у складзе ААТ ``Клімавіцкі ЛГЗ`` уваходзіць у склад канцэрна ``Белдзяржхарчпрам``.
Асноўны від прадукцыі – спірт рэктыфікаваны з харчовай сыравіны, які з’яўляецца сыравінай для вытворчасці выпускаемай прадукцыі ААТ «Клімавіцкі ЛГЗ».
У 2009 г. праведзена мадэрнізацыя брагарэктыфікацыйнай устаноўкі з заменай трохкалоннай устаноўкі на шасцікалонную.
У 2010 г. уведзена ў эксплуатацыю новае варачнае аддзяленне па тэхналогіі мяккага разварвання сыравіны.
Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі атрымаць спірт выдатнай якасці, аб чым сведчаць узнагароды, атрыманыя на міжнародных конкурсах.
Люты 2010 г. – дыплом II ступені, Маскоўскі міжнародны конкурс спіртоў
Верасень 2010 г. – залаты медаль, Міжнародны дэгустацыйны конкурс у рамках выставы “Віна-гарэлка 2010”, г.Сочы
Люты 2011 г. – залаты медаль і дыплом I ступені, Маскоўскі міжнародны конкурс спіртоў
Жнівень 2011 г. – залаты медаль, Міжнародны дэгустацыйны конкурс у рамках выставы “Віна-гарэлка 2011”, г.Сочы
Люты 2012 г. – залаты медаль і дыплом I ступені, Маскоўскі міжнародны конкурс спіртоў
Зона адпачынку в. Лазавіца
Асобай папулярнасцю карыстаецца зона адпачынку на ведамасным возеры ў в. Лазавіца. Прыгожае, маляўнічае, дагледжанае месца..